DataLife Engine > Новости Республики > Сярэдняя зарплата ў жніўні была $343,2 у эквіваленце, у бюджэтнай сферы — $279,7
Сярэдняя зарплата ў жніўні была $343,2 у эквіваленце, у бюджэтнай сферы — $279,7Сб, 2007-09-30 9:43. Разместил: kaktusoff |
|
Аб гэтым БЕЛТА паведаміў вядучы эканаміст аддзела развіцця сістэм аплаты працы галоўнага ўпраўлення працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацабароны Вадзім Красоўскі.
У Беларусі сярэднямесячная заработная плата ў студзені—жніўні гэтага года склала Br678,6 тыс. У жніўні гэтага года сярэдняя заработная плата склала Br737 тыс., або $343,2 у эквіваленце. У жніўні ў прамысловасці сярэдняя заработная плата была $383,3 у эквіваленце, у арганізацыях будаўніцтва — $458,9; у сельскай гаспадарцы — $231 у эквіваленце. У студзені—жніўні гэтага года ў параўнанні са студзенем—жніўнем мінулага года самы высокі прырост намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы адзначаецца ў апараце органаў дзяржкіравання (23,3 працэнта), у арганізацыях сувязі (23 працэнты). Самы нізкі — ва ўстановах адукацыі рэспублікі (11,1 працэнта), арганізацыях фізкультуры і спорту (11,5 працэнта), мастацтва (13 працэнтаў). Источник: news.tut.by |