Главная страница » Новости » Новости Республики » Што выйграюць у латарэі беларускія чыноўнікі і палітыкі?Што выйграюць у латарэі беларускія чыноўнікі і палітыкі? ↓Пн, 2007-09-30 20:20 |
cherneen Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ днямі выйграла ў латарэю два кавалкі мыла і масла для ванны. Пры гэтым яна гуляла ўпершыню. Радыё Рацыя высветліла, ці гуляюць у латарэю беларускія чыноўнікі і палітыкі і ці шанцуе ім. Былы старшыня Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч сказаў, што з вялікай павагай ставіцца да брытанскай каралевы, але не лічыць гэтае баўленне часу сур’ёзным і на "халяву" ніколі не разлічвае: "Не гуляў, не гуляю і не буду гуляць у латарэі. І наогул ні ў якія іншыя азартныя гульні. Прывык зарабляць сваімі ўласнымі сіламі. І продкі мае не гулялі, і ў сям’і не гуляюць. А ў дзяцінстве і маладосці дык і грошай на латарэі не было". Кіраўнік Міністэрства спорту і турызму, якое з’яўляецца заснавальнікам "Суперлато", Аляксандр Грыгараў кажа, што цяпер ў латарэі не гуляе прынцыпова, а за савецкім часам аднойчы паспытаў шчасця — і выйграў набор грамафонных кружэлак. Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў, што ў савецкі час яму здаралася гуляць у латарэю, але гэта было, "калі вельмі ўжо назойліва прапаноўвалі" ў тагачасным гандлі. Але выйгрышы былі: "А самы мой вялікі выйгрыш — 10 рублёў. Але не ў латарэю, а па аблігацыі дзяржаўнага займа дзесьці ў 70-х гадах… Што тычыцца латарэй сёння, то я калі-некалі дадаю білецік да падарункаў, што раблю сваім блізкім людзям. Ну а выйгрышы — у межах кошту латарэі". Увогуле Мікалай Лазавік лічыць, што "шанцуе таму, хто робіць канкрэтную справу, накіраваную на канкрэтны вынік": "А латарэя — лёс тых, каго пацалаваў Бог. Я, напэўна, у справе латарэй да гэткіх не належу". Сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін распавёў, што гуляў у латарэю падчас савецкага школьнага дзяцінства: "Выйграваў — рубель, два, тры… А потым стаў дарослым і зразумеў, што гульні з дзяржавай заўсёды небяспечныя, таму цяпер разлічваю толькі на ўласныя сілы". Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава распавяла, што ў латарэю ніколі добраахвотна не гуляла. А прымусова прыходзілася, калі білеты распаўсюджваліся праз прафкам, але безвынікова: "Мне не шанцуе ў латарэю. Скажу, што каму шанцуе ў азартныя гульні, таму не шанцуе ў каханні. Вось і глядзіце ад адваротнага". Лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч распавёў, што колькі дзесяткаў год таму гуляў і па размеркаваных латарэйных білетах, і па набытых добраахвотна. І выйграваў дробныя грошы. Цяпер не гуляе ні ў латарэі, ні ў іншыя азартныя гульні — нават у карты: "Гэта не маё, бо ёсць столькі цікавых заняткаў і без гэтага". Але пры гэтым палітык кажа, што лёс яму спрыяе, таму "можа і варта ў латарэю пагуляць". Источник: news.tut.by ---
Похожие новости:
|
Обменник ↓Случайное фото ↓
Счетчики: ↓Облако тегов ↓дизайн мой мозырь Звезда кинорежиссер Квентин Тарантино филипины Tim Platt детские истории фотон теория относительности проверка рейдовая проверка спиртзавод инвестиции Белгоспищепром Станислав Солнцев шторм жара Celtic ножки Земфира Джонни Депп 2002 In Stereo 1996 Virgin MP3 Lo-Fi прием спортивные «Мозырьсоль» разъедутся курсанты Принятию испытанием учебный четырехнедельный предшествовал явился вступительным Наивысшую Интернациональная порнографического эротического остальные справочники новинки пакеты Velcom обзоры аналитические Клипы учения военных проходили обороны военные военным округа нынешние прессслужба целостности отрабатываться видов радиации Муссо радиационным трети загрязненных учтено и содиректор изучения дикой радиоактивно Letters размещения ядерного планов цитируют высказанная Белоруссией сотрудничества военного одному ядерное оружие сенатор удивлены разместить Лугар выведено маловероятно договорились затраты транспорта проезда в городском поездки ВАдашкевичВсе таги Архивы ↓Май 2008 (4)Апрель 2008 (21) Март 2008 (18) Февраль 2008 (15) Январь 2008 (22) Декабрь 2007 (36) Ноябрь 2007 (48) Октябрь 2007 (75) Сентябрь 2007 (446) Август 2007 (283) Июль 2007 (6) Июнь 2007 (10) Май 2007 (14) Апрель 2007 (33) Март 2007 (74) Февраль 2007 (65) Январь 2007 (107) Декабрь 2006 (42) Ноябрь 2006 (6) Октябрь 2006 (20) Сентябрь 2006 (11) Август 2006 (20) Июль 2006 (13) Июнь 2006 (17) Май 2006 (42) Апрель 2006 (46) Март 2006 (51) Февраль 2006 (37) Январь 2006 (51) Декабрь 2005 (17) Ноябрь 2005 (6) Октябрь 2005 (26) Сентябрь 2005 (8) |

Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ днямі выйграла ў латарэю два кавалкі мыла і масла для ванны. Пры гэтым яна гуляла ўпершыню. Радыё Рацыя высветліла, ці гуляюць у латарэю беларускія чыноўнікі і палітыкі і ці шанцуе ім.
---







комментарии
