У Гомелі на працоўным месцы застрэліўся супрацоўнік другога аддзела АУС Чыгуначнага раёна, маёр міліцыі.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Чыгуначнага раёна, надзвычайнае здарэнне адбылося 8 верасня. Пракуратура праводзіць праверку і разглядае пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. Адна з магчымых прычын самазабойства - сямейна-бытавая, таму ў інтарэсах сваякоў і следства падрабязнасці здарэння не каментуюцца.
Разам з тым, як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, мяркуючы па перадсмяротнай запісцы, старшы следчы быў "вельмі цяжка хворы, лічыў сябе невылечна хворым". "Гэта быў адзін з лепшых супрацоўнікаў, у яго не было ніякіх спагнанняў па службе, адны падзякі. Міністэрства ўнутраных спраў і УУС смуткуе ў сувязі са стратай супрацоўніка", - зазначыў суразмоўца агенцтва.
Источник: news.tut.by