Главная страница » Новости » Новости Республики » Месцамі ўначы магчымы невялікія замаразкіМесцамі ўначы магчымы невялікія замаразкі ↓Чт, 2007-08-31 8:41 |
kaktusoffМесцамі ўначы магчымы невялікія замаразкі30 августа 2007 ОбществоУ апошнія дні лета і ў пачатку верасня на тэрыторыю Беларусі будзе працягваць аказваць уплыў халодная паветраная маса з боку Скандынаўскага паўвострава, — паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў. У сувязі з гэтым сёння месцамі, а 31 жніўня амаль паўсюль па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы — галоўным чынам удзень. Асабліва халаднавата будзе ўначы 30 і 31 жніўня, калі тэмпература паветра знізіцца да 3—9 градусаў, а на тарфяніках Палесся на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да 0 — мінус 1 градуса. Тэмпература паветра ўдзень з пятніцы да нядзелі ўключна — ад 13 градусаў па поўначы да 20 па поўдні краіны. Згодна з папярэднімі прагнозамі, халоднае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца і на наступным тыдні. Разам з тым павышаная воблачнасць і вільготнасць павысяць тэмпературу паветра ўначы да 7—12 градусаў. Удзень чакаецца 14—20 градусаў. У асобныя дні па поўдні краіны тэмпература паветра ўдзень можа павысіцца на 2—3 градусы. Сяргей КУРКАЧ Источник: news.tut.by
Похожие новости:
|
Случайное фото ↓{tws_g_foto_rand category="0" template="gallery.smallimg" aviable="global" start="0" vertical="1" gorizontal="1"}
Счетчики: ↓Сейчас на сайте:
Сегодня:
В этом месяце:
Итого:
Рекламное ↓ |

комментарии
