Перейти на главную страницу
Ваш логин   Пароль
Забыли пароль?
Где мы? Главная страница » Новости » Новости Республики » За незаконнае паляванне — крымінальная справа

За незаконнае паляванне — крымінальная справа

Работнікамі Быхаўскай прыродаахоўнай міжрайінспекцыі сумесна з супрацоўнікамі Быхаўскага РАУС паблізу вёскі Гадылёва былі затрыманы чатыры чалавекі, якія без дазвольных дакументаў у забароненыя для палявання тэрміны здабылі лася і чатырох зайцаў.

Канфіскаванае мяса лася вагой 160 кілаграмаў і зайцаў вагой 13 кілаграмаў перададзена ў зверагаспадарку. Паколькі прыродным рэсурсам быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры (135 базавых велічынь), на месца выклікалася следча-аператыўная група мясцовага РАУС. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі фару з правадамі, тры зарэгістраваныя і адно незарэгістраванае паляўнічыя ружжы, бое-прыпасы да іх. Легкавы аўтамабіль ВАЗ-2121, які належаў аднаму з затрыманых, дастаўлены ў райаддзел міліцыі. У дачыненні да чацвёркі разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Крыху раней работнікамі ўжо Касцюковіцкай міжрайінспекцыі сумесна з супрацоўнікамі Краснапольскай раённай арганізацыі РДГА "БТПР" каля вёскі Казелле Краснапольскага раёна быў затрыманы ляснік Новаяльнянскага лясніцтва ДЛГУ "Краснапольскі лясгас". Апошні сумесна з непаўналетнім жыхаром Украіны незаконна паляваў забароненым спосабам (з выкарыстаннем транспартнага сродку з уключаным рухавіком), з незарэгістраваным ружжом, без дакументаў на права палявання. Пры затрыманні спрабаваў уцячы. Зараз разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Сяргей РАСОЛЬКА

  
Отзывов: 0 | Просмотров: 195

Похожие новости:


  • У Гомелі на працоўным месцы застрэліўся супрацоўнік міліцыі
  • У Віцебску распачалі крымінальную справу за знішчэнне гістарычных помнікаў
  • Маладую спецыялістку размеркавалі туды, дзе яна не была патрэбна
  • У Бабруйску забіты 10-гадовы хлопчык
  • Студэнты, якім не хапіла месца ў інтэрнаце, атрымаюць кампенсацыю 6200 рубл ...

  • каментыкомментарии


    Информация


    ошибка

    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

    Погода в Мозыре ↓

    Погода на rp5.ru

    Случайное фото ↓

    {tws_g_foto_rand category="0" template="gallery.smallimg" aviable="global" start="0" vertical="1" gorizontal="1"}

    Календарь ↓

    «    Август 2007    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    Счетчики: ↓

    Сейчас на сайте:
    • 6 visitors
    Сегодня:
    • 32 visitors
    • 216 hits
    В этом месяце:
    • 1295 visitors
    • 7921 hits
    Итого:
    • 10836 visitors
    • 55483 hits

    Облако тегов ↓


    Все таги

    Рекламное ↓