Фота - Анатоль КЛЕШЧУК У пятніцу атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас вільготнае паветра, таму месцамі па краіне пройдуць навальнічныя дажджы, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.Аднак 24 жніўня будзе яшчэ даволі горача, тэмпература паветра ўначы складзе 16—22, а ўдзень 30—34, у Гомельскай вобласці месцамі да 35 і толькі на паўночным захадзе краіны — да 23—27 градусаў.
На выхадныя спякота ўжо адпусціць. У суботу месцамі — кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы 13—20, удзень 23—29 градусаў. У нядзелю непрацяглыя навальнічныя дажджы будуць назірацца толькі па паўночна-заходняй палове Беларусі. Тэмпература паветра ўдзень 18—23, у Гомельскай вобласці да 26 градусаў.
Сіноптыкі лічаць, што на гэтым тыдні мы назіралі апошнюю спякоту сёлетняга лета. На наступным тыдні да нас завітае даволі свежае паветра з боку Скандынаўскага паўвострава. Таму бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня тэмпература паветра ўначы знізіцца да 6—12, а ўдзень да 13—18 градусаў. Дажджоў у гэтыя дні амаль не будзе.
Сяргей КУРКАЧ